|
Пра нас
Гісторыя
Мерапрыемствы
Фотаальбом
Кантакты
|
Клуб
«Вілейчане» з'яўляецца супольнасцю структур і асобных грамадзян,
здольных на сумесную канструктыўную працу па вырашэнні лакальных грамадскіх
праблем на грунце агульначалавечых каштоўнасцей.
Клуб задумваўся як
структура, якая ў межах сваёй кампетэнцыі:
- Ахоплівае шырокі
спектр накірункаў працы, сярод якіх:
— здаровы лад
жыцця;
— інстытут сям'і;
— пазітыўныя маральныя ідэалы;
— патрыятычнае стаўленне да краіны, любоў да роднага горада;
— сацыяльная дапамога;
— навучанне і інш.
- Аб'ядноўвае намаганні
грамадскага сектару, улады, бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і аобных
грамадзян дзеля вырашэння лакальных праблем.
- Каардынуе дзейнасць
грамадскіх арганізацый, органаў улады і бізнесу ў супольных праектах.
- З'яўляецца пасярэднікам
у дачыненнях грамадскіх арганізацый, бізнесу і асобных грамадзян з органамі
ўлады.
- Аказвае магчымую
інфармацыйна-тэхнічную дапамогу грамадскім арганізацыям і асобным грамадзянам
па пытаннях, датычных накірункаў працы клубу.
ДЭКЛАРАЦЫЯ
Мы,
прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, улады, бізнеса, сродкаў масавай інфармацыі
і асобныя грамадзяне города Вілейкі,
усведамляючы адказнасць, якая ляжыць на ўсіх нас за жыццё нашага
горада;
разумеючы, што, толькі аб'яднаўшы нашыя намаганні, можна паспяхова
рашаць грамадскія праблемы;
улічваючы, што для пабудовы грамадзянскай супольнасці з сацыяльна-арыентаванай
рынкавай эканомікай і для рашэння сацыяльных праблем горада неабходна
шырокае прыцягненне розных слаёў насельніцтва ў грамадскія адносіны;
будучы ўпэўненымі, што наша супрацоўніцтва павысіць давер жыхароў
горада да ўладаў, грамадскіх арганізацый, бізнесу і дазволіць вызваліць
фінансавыя і людскія рэсурсы органаў улады на выкананне іншых сацыяльных
праграм горада,
ЗАЯЎЛЯЕМ АБ ГАТОЎНАСЦІ ДА СУПОЛЬНАЙ ПРАЦЫ Ў МЕЖАХ ГРАМАДСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЫ
"КЛУБ "ВІЛЕЙЧАНЕ" І Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЯГО СТАТУТАМ.
|